БЕЛ Ł РУС

Памёр прэзідэнт Акадэміі навук Украіны Барыс Патон. Ён пражыў 101 год

19.08.2020 / 21:7

Nashaniva.com

Фота з фэйсбука Уладзіміра Зяленскага

На 102-м годзе жыцця памёр прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Украіны (НАНУ) Барыс Патон. Пра гэта напісаў у сваім фэйсбуку Уладзімір Зяленскі.

«Ва ўзросце 101 год ад нас сышоў вялікі ўкраінец», - напісаў Зяленскі. Ён адзначыў, што Патон быў грандыёзнай асобай і «няма такіх слоў, якія ў поўнай меры маглі б апісаць маштаб страты».

«Мае шчырыя спачуванні сям'і і блізкім Барыса Яўгенавіча», - напісаў украінскі прэзідэнт.

Барыс Патон — савецкі і ўкраінскі інжынер, ён быў найстарэйшым членам НАНУ і Расійскай акадэміі навук. З 1953 года Патон кіраваў кіеўскім Інстытутам электразваркі, што названы ў гонар яго бацькі Яўгена Патона. Акадэмію навук узначальваў з 1962 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула