БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі: 20 жніўня — дажджы

20.08.2020 / 07:44

Nashaniva.com

20 жніўня ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, паведамляе Белгідрамет.

Вецер пераменных напрамкаў, слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра максімальная днём +18..+24°C, па поўдні + 25..+30°C. 

У Мінску будзе воблачна. Чакаецца кароткачасовы дождж, магчымая навальніца. Вецер пераменных напрамкаў слабы да ўмеранага, пры навальніцы парывісты. Тэмпература паветра раніцай +15..+17°C, днём + 19..+21°C, увечары +17..+19°C.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула