БЕЛ Ł РУС

Ужо другі нумар «Камсамолкі» не надрукавалі своечасова. Зноў «зламаўся станок»

20.08.2020 / 08:34

Nashaniva.com

«Камсамольская праўда» ў Беларусі» ў сераду вечарам не змагла надрукаваць сённяшні нумар за 20 жніўня. У Доме друку зноў нечакана зламалася друкаваная машына, паведамілі журналісты выдання ў сацсетках.

19 жніўня PDF-версія газеты своечасова трапіла ў Дом друку: «Але нажаль, над станкамі там навіс нейкі злы рок».

Нагадаем, што ўвечары ў панядзелак, 17 жніўня, «Камсамолцы» таксама паведамілі, што станок не працуе. Нумар быў надрукаваны на наступны дзень.

Той нумар за 18 жніўня мусіў выйсці з фота самай масавай акцыі пратэсту на вокладцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула