Ціханоўская: Я заклікаю ўсе краіны свету паважаць суверэнітэт Рэспублікі Беларусь
Скрыншот з сайта Delfi
Пра гэта Святлана Ціханоўская заявіла на прэс-канферэнцыі ў Вільні.
«Я заклікаю ўсе краіны свету паважаць суверэнітэт Рэспублікі Беларусь» — сказала яна.
Журналістка Sky News спытала Ціханоўскую, ці яна збіраецца вяртацца ў Беларусь. Ціханоўская сказала, што любіць сваю радзіму і хоча туды вярнуцца — і вернецца, калі будзе адчуваць сябе там у бяспецы.
Карэспандэнт Deutche Welle спытаў, ці баіцца яна расійскага ўмяшальніцтва ў сітуацыю ў Беларусі, ужыванне ўзброенай падтрымкі. Ціханоўская ў адказ заклікала ўсе краіны сьвету паважаць сувэрэнітэт Беларусі.
Журналістка Lietuvos rytas спытала, ці стане Ціханоўская кандыдаткай, калі будуць новыя выбары. Ціханоўская адказала, што цяпер галоўная задача — дабіцца новых свабодных выбараў, пытанне ейнага ўдзелу цяпер не стаіць.
На пытанне Agence France-Presse аб тым, колькі часу можна працягваць пратэсты, Ціханоўская сказала: толькі час адкажа на гэтыя пытанні, але беларуская нацыя ўжо ніколі не зможа прыняць цяперашняе кіраўніцтва, дараваць і забыць той гвалт, які перажыў народ.
Журналіт BNS спытаў, якія санкцыі будуць найбольш эфэктыўныя супраць рэжыму Лукашэнкі. Ціханоўская падзякавала ўсім краінам, якія падтрымліваюць беларусаў, але не адказала на пытанне.