БЕЛ Ł РУС

Падслухана: А куфар проста адчыняўся

24.04.2009 / 09:16

Nashaniva.com

Вёска Ачыжа, Чэрвеньскі р‑н, Мінская вобл., лазня. У лазні прысутнічае ісцінна‑рускі генерал, які грэбуе беларускай мовай, але наогул чалавек старога гарту, інтэлігентны. Ніколі не лаецца матам, выражаецца культурна. Генерал распавядае прысутным:

— Вы знаете, вчера на холодильнике мы обнаружили мышиный кал…

Далей ідуць доўгія спрэчкі з нагоды таго, як гэта магло здарыцца, выказваюцца меркаванні, выбудоўваюцца версіі. І тут мясцовы ляснік, алкаголік і мацяршчыннік, які слухаў напаўвуха ўсе гэтыя тэарэтызаванні, нечакана рэзюмуе:

— Залезла ды нас…ла!

overheard_by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула