БЕЛ Ł РУС

Для «прафілактычнай размовы» затрымалі журналістку Hrodna.life Ірыну Новік з мужам 

22.08.2020 / 16:16

Nashaniva.com

Ірына Новік. Фота: Press Club Belarus

Журналістку Hrodna.life Ірыну Новік затрымалі з мужам Анатолем Новікам, калі яны здымалі мітынг у Горадні ў падтрымку Лукашэнкі.

Пра гэта яна паспела паведаміць калегам каля 15.00. Іх павезлі ў РАУС Ленінскага раёна па адрасе Дубко, 5. Верагодна, іх затрымалі за здымку з дрона.

Прэс-сакратар УУС Гродзенскага аблвыканкама Яўген Дудко сказаў, што Ірына і Анатоль не затрыманыя, а дастаўлены ў РАУС для разбору і павінны быць адпушчаныя.

Сапраўды, праз нейкі час мужа і жонку адпусцілі, тэхніку вярнулі, але відэа, знятае з дрона, выдалілі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула