БЕЛ Ł РУС

Трансляцыю мітынгу за Лукашэнку цяпер робіць «Раша Тудэй», а БТ бярэ карцінку ў іх

22.08.2020 / 23:58

Nashaniva.com

Гледачы вечаровай «Панарамы» на «Беларусь 1» маглі ўбачыць дзіўную карцінку. У эфіры з'явілася відэа з гродзенскага мітынгу за Аляксандра Лукашэнку, але з лагатыпам RUPTLY. 

RUPTLY — відэаагенцтва, якое ўваходзіць у структуру расійскага прапагандысцкага канала «Раша Тудэй».

Адметна, што менавіта «Раша Тудэй» вяла інтэрнэт-трансляцыю з мітынгу ў Гродне. Падчас аналагічнага мітынгу ў Мінску відэастрым спрабавала запусціць «Советская Белоруссія», але карцінка так і не пайшла.

Чытайце таксама:

Лукашэнка прызнаў, што замест беларускіх журналістаў на БТ цяпер працуюць расійскія

Супрацоўнік «Рашы Тудэй» Прыдыбайла з'явіўся каля БТ, калі пайшлі чуткі пра завоз работнікаў з Расіі. Хто гэта?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула