БЕЛ Ł РУС

Міністэрства фінансаў Расіі прапанавала абмежаваць крэдыты для Беларусі, Венесуэлы і Кубы

24.08.2020 / 17:40

Nashaniva.com

Міністэрства фінансаў Расіі распрацавала праект правілаў, якімі павінен кіравацца расійскі ўрад, вырашаючы, выдаваць ці не двухбаковы крэдыт іншай дзяржаве, піша РБК.

Адной з мэтаў прадастаўлення дзяржаўных крэдытаў у дакуменце названа «фарміраванне станоўчага іміджу Расійскай Федэрацыі як адказнага міжнароднага крэдытора і донара». У якасці прынцыпу дэкларуецца эканамічная і камерцыйная мэтазгоднасць прадастаўлення дзяржкрэдыту.

Калі правілы прадастаўлення дзяржкрэдытаў будуць зацверджаны ў тым выглядзе, што прапануе Мінфін Расіі, некалькі традыцыйных суверэнных даўжнікоў Расіі больш не змогуць пазычыць у яе грошы па агульных правілах, у тым ліку Беларусь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула