БЕЛ Ł РУС

Зянону Пазняку — 65

24.04.2009 / 11:59

Nashaniva.com

Чарговы дзень нараджэння Зянон Пазняк святкуе ў эміграцыі, куды быў вымушаны з’ехаць аж у 1996 годзе, пазбягаючы арышту.

Зянон Пазняк нарадзіўся 24 красавіка 1944 году ў вёсцы Суботнікі Іўеўскага раёну. Скончыў мастацтвазнаўчае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага тэатральна‑мастацкага інстытута (1967), аспірантуру пры Інстытуце этнаграфіі, мастацтвазнаўства і фальклору АН БССР (1972).

Займаўся мастацтвазнаўствам, археалогіяй. У 1988 адкрыў і даследаваў масавыя пахаванні людзей ў Курапатах.

Зянон Пазняк быў першым старшынём Беларускага народнага фронту «Адраджэнне». Пасля расколу партыі ўзначальвае КХП‑БНФ. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савету Беларусі.

Чарговы дзень нараджэння Зянон Пазняк святкуе ў эміграцыі, куды быў вымушаны з’ехаць аж у 1996 годзе, пазбягаючы арышту.

Рэдакцыя НН далучаецца да віншаванняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула