БЕЛ Ł РУС

Уладзіміра Асіпенку не адпусцілі на пахаванне дзядзькі

24.04.2009 / 12:12

Адміністрацыя мінскага следчага ізалятара заявіла дачцэ У.Асіпенкі, што ў турме няма канвою, каб яго суправаджаць.

Адміністрацыя мінскага следчага ізалятара заявіла дачцэ У.Асіпенкі, што ў турме няма канвою, каб яго суправаджаць.
Як паведаміла Людміла Асіпенка, учора памёр родны дзядзька таты, і яна звярнулася да следчага, каб той дазволіў ейнаму бацьку папрысутнічаць на пахаванні.

Аднак адказ быў адмоўны з‑за таго, што ў турме адсутнічае канвой.

Нагадаем, што Ўладзімір Асіпенка быў арыштаваны ў Ваўкавыску 8 лютага разам з Мікалаем Аўтуховічам і Юрыем Лявонавым. Усім траім прад’явілі абвінавачванне паводле артыкулу 218 (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці).

Ніводзін з іх за гэты час не меў магчымасці сустрэцца з роднымі ці блізкімі. Мікалай Аўтуховіч ужо 8 дзён галадае, патрабуючы, каб расследаванне іх справы вялося галосна.

Праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі вязнямі. Мікалай Аўтуховіч і Юры Лявонаў былі ўжо раней асуджаныя і вызваленыя датэрмінова.

Радыё «Свабода»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула