БЕЛ Ł РУС

У Жлобіне затрымалі хлопца, які нібыта кідаў камяні ў міліцыянераў

27.08.2020 / 18:00

Nashaniva.com

26 жніўня ў Жлобіне затрымалі 19-гадовага хлопца, які кідаў тратуарную плітку, штыкеціны і арматуру ў міліцыянтаў і іх службовыя аўтамабілі, паведамілі ў МУС.

«Кідаліся камянямі, шумелі, крычалі. Так рабіць нельга, і гэта вельмі дрэнна», — кажа хлопец на відэа.

Завялі крымінальную справу за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, і актыўны ўдзел у іх.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула