БЕЛ Ł РУС

Пяскоў: Кантакты па тэме рэфінансавання беларускага дзярждоўгу перад Расіяй працягваюцца

28.08.2020 / 14:01

Nashaniva.com

Кантакты па пытанні аб рэфінансаванні доўгу Беларусі перад Расіяй працягваюцца па лініі фінансавых уладаў дзвюх краін. Пра гэта ў пятніцу заявіў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, піша ТАСС.

«Я пакіну гэтае пытанне нашым фінансавым уладам, менавіта яны ажыццяўляюць кантакты са сваімі беларускімі калегамі. Кантакты працягваюцца», — сказаў прадстаўнік Крамля.

Раней Мінфін РФ паведамляў, што разгледзіць запыт Беларусі аб рэфінансаванні доўгу ў $1 млрд у выпадку яго паступлення.

Учора Лукашэнка заявіў, што ён з Пуціным дамовіўся пра рэфінансаванне 1 млрд даляраў доўгу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула