БЕЛ Ł РУС

АБФФ вынесла папярэджанне «Крумкачам». У мінулым матчы тыя выйшлі ў футболках «Мы з народам»

29.08.2020 / 11:33

Nashaniva.com

Адбылося пасяджэнне КДК і ў этычных пытаннях АБФФ, паводле вынікаў якога «Крумкачам» вынесенае папярэджанне згодна з артыкулам 92 у матчы з «Хімікам», паведамляе tribuna са спасылкай на прэс-службу АБФФ.

Артыкул 92 гучыць так: «Невыкананне патрабаванняў і абавязацельстваў па арганізацыі матчаў, вызначаных дакументамі ФІФА, УЕФА і Асацыяцыі, у тым ліку тэрмінаў прадастаўлення інфармацыі аб пачатку матча, няўдзел у арганізацыйнай нарадзе, абавязковых прэс-канферэнцыях або інтэрв'ю, незабеспячэнне ўмоў правядзення матча».

Нагадаем, футбалісты сталічнага клуба выйшлі ў майках, на якіх спераду быў нанесены надпіс: «Мы з народам».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула