БЕЛ Ł РУС

Мінскі раён. Раман Ханяўка

25.04.2009 / 20:00

Хроніка апазіцыі

Супрацоўнікі КДБ прыехалі на заняткі у школу ў Менскім раёне, дзе працуе настаўнікам бацька актывіста‑маладафронтаўца Вадзіма Ханяўкі.

Супрацоўнікі КДБ прыехалі на заняткі у школу ў Менскім раёне, дзе працуе настаўнікам бацька актывіста‑маладафронтаўца Вадзіма Ханяўкі, і пачалі здымаць яго на відэакамеру пры дзецях.

«Кіношнікі» пачалі задаваць пытанні, як Раман Ханяўка ставіцца да дзейнасці свайго сына, прасілі сказаць, што ён вельмі абураны, што ягоны сын уступіў у такую арганізацыю.

Калі Раман Ханяўка запытаўся, навошта яны гэта робяць, людзі ў цывільным адказалі, што здымаюць дакументальнае кіно пра «Малады фронт» і бацькоў‑маладафронтаўцаў, якія незадаволеныя тым, што іхных дзяцей уцягваюць у гэтую структуру.

Учора падобная група ўрывалася дадому да бацькоў Змітра Дашкевіча ў Старых Дарогах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула