БЕЛ Ł РУС

Запланаваны візіт Лукашэнкі ў Рыгу «зняты з парадку дня» — кіраўнік МЗС Латвіі

31.08.2020 / 12:12

Nashaniva.com

Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Рыгу, які планаваўся яшчэ ў красавіку, «зняты з парадку дня». Пра гэта ў панядзелак заявіў кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс, паведамляе «Радыё Свабода».

«З прычыны апошніх падзеяў у Беларусі і таго, што Латвія і іншыя краіны ЕС не прызнаюць вынікі выбараў, візіт не магчымы і зняты з парадку дня», — сказаў ён.

Афіцыйны візіт кіраўніка Беларусі ў Латвію, які планаваўся на пачатак красавіка, быў адкладзены з прычыны пандэміі каранавіруса. Бакі дамовіліся, што гэты візіт будзе перанесены на найбліжэйшы час.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула