БЕЛ Ł РУС

«Чарнобыльскі шлях — 2009» Лукашэнка назваў «фашыствуючым маршам»

26.04.2009 / 12:19

Nashaniva.com

Сваю заяву ён зрабіў падчас наведвання Гомельскай вобласці.

У ходзе наведвання Гомельскай вобласці 25 красавіка Аляксандр Лукашэнка негатыўна выказаўся аб акцыі «Чарнобыльскі шлях — 2009», якую апазіцыя плануе правесці ў нядзелю ў Мінску.

«Заўтра яны хочуць фашыствуючым маршам пахадзіць па вуліцы, прадэманстраваць. Ідзі дэманструй у зону», — заявіў беларускі кіраўнік.

«Колькі нашых знаёмых сталі дэпутатамі і іншымі толькі на гэтай [чарнобыльскай] тэме. Яны крычалі ў Мінску, гвалтам, па вуліцах», — зазначыў А.Лукашэнка.

Дзмітры Уласаў, БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула