БЕЛ Ł РУС

У Барысаўскім раёне 10-гадовых дзяцей засыпала пяском: адзін хлопчык загінуў, другі — у шпіталі

31.08.2020 / 19:27

Nashaniva.com

Трагічны выпадак адбыўся ў Барысаўскім раёне днём 31 жніўня. Тры 10-гадовых хлопчыка гулялі побач з катлаванам, што ўтварыўся пасля забірання пяску. Адзін з непаўналетніх загінуў у выніку абрушэння грунту, паведамляе СК.

У момант гульні двое дзяцей знаходзіліся ў яме, іх засыпала пяском. Супрацоўнікі МНС вынялі хлопчыкаў з катлавана. Адно дзіця загінула, другое даставілі ў бальніцу для аказання медыцынскай дапамогі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула