БЕЛ Ł РУС

Ярмошына прадае маёмасць і з’язджае ў Калінінград?

1.09.2020 / 13:54

ЗП

Такімі паведамленнямі пры канцы мінулага тыдня сталі стракацець тэлеграм-каналы.

У Калінінградзе старшыня ЦВК вучылася, а потым працавала нейкі час памочнікам пракурора. У гэтым расійскім горадзе ў яе засталіся сяброўкі, а таксама былы муж.

«Наша Ніва» патэлефанавала ў ЦВК, каб спраўдзіць гэта ў самой спадарыні Ярмошынай, але такой магчымасці не далі. Жанчына, якая адказвае на званкі, сказала, што «гэта фэйк», але Ярмошына размаўляць не будзе. Мы настаялі, каб сакратарка ўсё ж удакладніла гэта ў самой Ярмошынай.

Праз пару хвілін «Нашай Ніве» паведамілі: «Лідзія Міхайлаўна не дае каментары недзяржаўнай прэсе».

«Як даўно? Яшчэ ж зусім нядаўна нармальна камунікавала». «Не ведаю, такое распараджэнне начальства», — якое менавіта «начальства» дало такую каманду, ніхто не ўдакладніў.

У базах агенцтваў нерухомасці няма абвестак аб продажу катэджа Ярмошынай у Драздах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула