БЕЛ Ł РУС

Зоаабаронца з руху «Разам»: Бабарыка — мой кандыдат, але назва партыі няўдалая, бо нас блытаюць

2.09.2020 / 10:34

КВ

«Пасля таго, як Марыя Калеснікава і Віктар Бабарыка абвясцілі аб стварэнні палітычнай партыі «Разам», людзі задаюць шмат пытанняў нашай зоаабарончай арганізацыі, якая мае такую ж назву, — кажа «Нашай Ніве» каардынатарка зоаабарончага руху «Разам» Вольга Паўловіч. —

У нас пытаюць: «Ці зоаабаронцы аб’ядноўваюцца з палітыкамі?», «Ці мы цяпер прадстаўнікі партыі?»

«А я не ведаю нават, як ім адказваць. Бабарыка — мой кандыдат, я яго вельмі падтрымліваю, але ў яго партыю не ўступала ні я, ні наша арганізацыя. Наш зоаабарончы рух у грамадстве пазнавальны, а для палітычнай партыі такая назва сапраўды няўдалая», — падсумоўвае Вольга.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула