Расія пачала перамовы па перагляду дзярждоўгу Беларусі
Міністэрствы фінансаў дзвюх краін абмяркоўваюць параметры крэдыту для рэфінансавання запазычанасці, паведаміў кіраўнік расійскага Мінфіна Антон Сілуанаў.
«Цяпер будзем ужо адпрацоўваць на тэхнічным узроўні ўмовы гэтага крэдыту і аб'ёмы», — сказаў Сілуанаў.