БЕЛ Ł РУС

Славуты Віктар Манаеў сышоў з Купалаўскага тэатра

2.09.2020 / 10:16

Nashaniva.com

kupalauski.by

Знакаміты беларускі акцёр, народны артыст Беларусі Віктар Манаеў сышоў з Купалаўскага. Інфармацыю пра гэта TUT.BY распавялі яго калегі і пацвердзілі ў прэс-службе тэатра.

Таксама з тэатра звольніліся народны артыст Беларусі Аляксандр Падабед, акцёры Яўгена Адаменка, Марта Голубева, Дзіяна Камінская і Мікалай Кучыц.

Яны далучыліся да сваіх калег, якія пайшлі з тэатра, праявіўшы сваю грамадзянскую пазіцыю. 26 жніўня з Купалаўскага тэатра былі звольненыя 58 чалавек, якія раней напісалі адпаведныя заявы. З іх 36 чалавек — акцёры, астатнія — супрацоўнікі тэатра.

Цяпер у трупе тэатра засталося 15 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула