БЕЛ Ł РУС

Аляксандр Лукашэнка адправіўся ў Рым

26.04.2009 / 22:56

На панядзелак запланавана сустрэча з Папам Рымскім Бенедыктам XVI.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўвечары ў нядзелю адправіўся ў Італію.

На панядзелак, 27 красавіка, запланавана сустрэча А. Лукашэнкі з Папам Рымскім Бенедыктам XVI у Ватыкане. Чакаецца, што на сустрэчы будуць абмеркаваныя пытанні далейшага развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Рымска-каталіцкай царквой.

Апроч таго, А. Лукашэнка мае сустрэцца з Князем і Вялікім Магістрам Суверэннага Мальтыйскага ордэна фра Мэцью Фестынгам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула