БЕЛ Ł РУС

Генадзь Бураўкін перанёс аперацыю на сэрцы

28.04.2009 / 13:39

У Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры "Кардыялогія" яму была зроблена аперацыя па шунтаванні, якая доўжылася чатыры гадзіны.

72-гадовы беларускі паэт Генадзь Бураўкін перанёс аперацыю на сэрцы.

Як паведаміў БелаПАН старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч, 16 красавіка ў Рэспубліканскім навукова‑практычным цэнтры «Кардыялогія» яму была зроблена аперацыя па шунтаванні, якая доўжылася чатыры гадзіны.

Паводле слоў старшыні СБП, цяпер Бураўкін знаходзіцца ў першым хірургічным аддзяленні цэнтра, адчувае сябе добра, «паступова ўваходзіць у нармальны рытм жыцця і перачытвае выбраныя творы класіка рускай літаратуры Мікалая Гогаля».
У канцы тыдня мяркуецца перавод паэта ў тэрапеўтычнае аддзяленне гэтай медустановы.

Генадзь Бураўкін выказаў падзяку супрацоўнікам цэнтра за ўвагу і клопат, праяўленыя як падчас аперацыі, так і падчас наступнай рэабілітацыі.

Сур'ёзныя праблемы з сэрцам з'явіліся ў Бураўкіна пасля інфаркту, які ён перанёс у маі 2006 года. Тады паэту стала дрэнна на сустрэчы літаратараў з чыноўнікамі ў сувязі з іскам Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Саюза беларускіх пісьменніка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула