БЕЛ Ł РУС

У Рэчыцы 17-гадовая дзяўчына выпала з 8-га паверха

7.09.2020 / 12:32

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў суботу: з акна восьмага паверха выпала 17-гадовая дзяўчына. Яна ўпала на дах аптэкі, пішуць Моцныя навіны са спасылкай на тэлеграм-канал Рэчыца Prime.

Дзяўчыну шпіталізавалі ў раённую бальніцу, аднак намаганні медыкаў былі марныя. Дзяўчына памерла.

У Следчым камітэце пацвердзілі смерць падлетка, але падрабязнасці не сказалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула