БЕЛ Ł РУС

У Мінску людзі стаяць гадзіну ў чарзе, каб падтрымаць кавярню, дзе сілавікі разбілі шыбу ФОТА

7.09.2020 / 16:03

Nashaniva.com

У нядзелю шкляныя дзверы ў мінскую кавярню O’Petit на праспекце Пераможцаў, дзе схаваліся ўдзельнікі Маршу адзінства, разбілі сілавікі.

Сярод іх быў і Мікалай Карпянкоў, кіраўнік Галоўнага ўпраўлення барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС.

Сёння тут з самай раніцы чарга па каву. Людзі прыйшлі падтрымаць уладальніка і работнікаў кавярні.

«Чакаць кавы трэба не менш за гадзіну. Я ўжо сваю адстаяла, але бачу, што цяпер яна стала яшчэ даўжэйшая», — расказала «Свабодзе» жыхарка Мінска, якая даслала некалькі здымкаў з месца падзеяў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула