БЕЛ Ł РУС

У міліцыю падалі заяву аб знікненні Марыі Калеснікавай. Там адказалі, што яе шукаюць

7.09.2020 / 21:11

Nashaniva.com

«Сваякі Марыі Калеснікавай падалі заяву ў міліцыю па факце знікнення. У міліцыі сказалі, што заява прынята, Марыю шукаюць», — гаворыцца ў тэлеграм-канале Віктара Бабарыкі.

Калеснікава знікла ў цэнтры Мінска каля 10-й раніцы ў панядзелак. Невядомыя на вачах у мінакоў пасадзілі яе ў мікрааўтобус з надпісам «Сувязь» і некуды павезлі. У ГУУС Мінгарвыканкама заявілі, што «мінская міліцыя не затрымлівала Калеснікаву».

Фота Надзеі Бужан

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула