БЕЛ Ł РУС

У сярэднім за суткі ў сталіцы затрымліваюць 17 нецвярозых кіроўцаў

29.04.2009 / 11:06

Nashaniva.com

Такія звесткі сталічнага ДАІ.

За мінулы год супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі затрымалі 6 423 кіроўцы, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.

За тры месяцы гэтага году па віне нецвярозых кіроўцаў здарылася 18 ДТЗ у сталіцы, адзін чалавек загінуў, 27 атрымалі траўмы.

Згодна з Кодэксам аб адміністрацыйных парушэннях, за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення прадугледжаны штраф ад 15 да 35 базавых велічыняў (525 000 — 1 225 000 рублёў) з пазбаўленнем правоў кіроўцы на 3 гады ці адміністрацыйны арышт. У выпадку паўторнага цягам году кіравання ТС у нецвярозым стане вінаватаму пагражае крымінальная адказнасць.

Мінск-навіны

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула