БЕЛ Ł РУС

Пасол Расіі падараваў Лукашэнку факсімільную карту Віцебскай, Гродзенскай Мінскай і Магілёўскай губерній часоў Расійскай імперыі

10.09.2020 / 11:51

Nashaniva.com

БелТА

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з паслом Расіі Дзмітрыем Мезенцавым, піша БелТА.

«Мы ўсе — і пасольства Расіі, і наша краіна — жывём у канкрэтных умовах. Вы добра бачыце сітуацыю ў Беларусі. Думаю, што мы значна прасунуліся літаральна ў апошнія дні, можа быць, пару тыдняў у вырашэнні тых праблем і задач, якія назапасіліся паміж Беларуссю і Расіяй. Хацелася б, каб гэтая дынаміка захавалася», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Дзмітрый Мезенцаў павіншаваў кіраўніка дзяржавы з мінулым днём нараджэння і падарыў кнігу з тапаграфічнымі картамі Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў. Першы экзэмпляр факсімільнага выдання 1866 года.

«Гэта яшчэ адно пацвярджэнне справядлівасці межаў Беларусі, у тым ліку і адказ усім тым, хто глядзіць па-іншаму», — заявіў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула