БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская звярнулася да Пуціна перад сустрэчай таго з Лукашэнкам 

14.09.2020 / 12:02

Nashaniva.com

Святлана Ціханоўская звярнулася да Уладзіміра Пуціна перад яго сустрэчай у Сочы з Аляксандрам Лукашэнкам, піша яе тэлеграм-канал.

«Што б вы ні прынялі і пра што б вы ні дамовіліся падчас сустрэчы ў Сочы — гэта не будзе мець законнай сілы», — адзначае яна.

Паводле Ціханоўскай, усе дамовы, падпісаныя з Лукашэнкам, будуць перагледжаныя новай уладай, бо «беларускі народ адмовіў Лукашэнку ў даверы і падтрымцы на выбарах».

«Я вельмі шкадую, што вы вырашылі весці дыялог з узурпатарам, а не з беларускім народам», — кажа Ціханоўская.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула