БЕЛ Ł РУС

МУС: У Мінску затрыманыя трое мужчын, што рыхтавалі напады на сілавікоў 

16.09.2020 / 10:07

Nashaniva.com

Пра гэта паведамляе афіцыйны прадстаўнік МУС Bольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале.

Адзін з затрыманых — 32-гадовы ўраджэнец Брэсцкай вобласці, які пражывае ў Мінску.

«У мінулую нядзелю, 13 верасня, ён стаў падшукваць кампаньёнаў для паходу на незаконную акцыю, каб нападаць на АМАП. На прапанову адгукнуліся двое 21-гадовых хлопцаў. Змоўшчыкі сустрэліся на вуліцы Сердзіча, дзе іх і затрымалі. У аўтамашыне першага знаходзіліся петарды і шашкі, балаклавы, фільтры ад процігазаў, нож і рагатка», — гаворыцца ў паведамленні.

Пры вывучэнні тэлефона галоўнага фігуранта высветлілася, што ён «удзельнік масавых беспарадкаў». У дні пасля выбараў знаходзіўся на барыкадах у раёне метро «Пушкінская» і сам іх узводзіў, арганізоўваў і падбадзёрваў правапарушальнікаў, а працэс здымаў на відэа.

Цяпер усе трое затрыманыя да суда па адміністрацыйнай справе. Матэрыялы праверкі перададзеныя ў СК.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула