БЕЛ Ł РУС

СЕО стартапа MakeML Аляксея Караткова не выпусцілі на свабоду

16.09.2020 / 12:47

Nashaniva.com

CEO стартапа MakeML Аляксей Караткоў не выйшаў на свабоду пасля 8 сутак арышту па арт. 23.34 КаАП. Учора ў сацыяльных сетках з'явілася інфармацыя, што супраць яго распачатая крымінальная справа, піша dev.by.

Па якім артыкуле магла быць распачата справа, dev.by невядома. Можна меркаваць, што гэта звязана з «масавымі беспарадкамі».

Караткова затрымлівалі двойчы. Першы раз гэта здарылася 28 ліпеня каля будынка КДБ, дзе ў той дзень з'явілася чарга з жадаючых падаць хадайніцтва за змяненне меры стрымання Віктару Бабарыку. Тады Аляксея адпусцілі без складання пратакола.

Другі раз Караткова затрымалі 27 жніўня на плошчы Незалежнасці падчас масавых затрыманняў. Яму прысудзілі 8 сутак арышту, якія ён адбываў у ЦІП на Акрэсціна. Па заканчэнні гэтага тэрміну Аляксей не выйшаў. Паводле інфармацыі dev.by, цяпер ён у СІЗА №1 на Валадарскага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула