БЕЛ Ł РУС

«Газпрам» спадзяецца зарабіць на пастаўках у Беларусь паўмільярда даляраў

17.09.2020 / 12:36

Nashaniva.com

«Газпрам» у 2020 годзе можа зарабіць на пастаўках газу ў Беларусі каля $560 млн, вынікае з апублікаваных матэрыялаў яго даччынай беларускай кампаніі ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь», піша Інтэрфакс.

У рамках раскрыцця інфармацыі аб здзяйсненні буйных здзелак кампанія паведаміла, што разліковы кошт газу, што пастаўляецца ад «Газпрама» для ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь», складае ў 2020 годзе арыенціровачна $2,69 млрд.

Паведамляецца таксама, што кошт паставак газу па ўзаемазвязаных здзелках паміж «Газпрам трансгаз Беларусь» з аднаго боку і «Белпалівагаз» разам з рэгіянальнымі аблгазамі з другога, арыенціровачна складае $3,25 млрд.

Такім чынам, розніца ад перапродажу газу ў карысць расійскага пастаўшчыка ў 2020 годзе складае каля $560 млн.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула