БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік МУС Украіны: Лукашэнка, папіце вадзіцы

18.09.2020 / 00:15

Nashaniva.com

Словы Лукашэнкі аб умяшанні Украіны ва ўнутраныя справы Беларусі з'яўляюцца «лухтой». Пра гэта ў Facebook заявіў кіраўнік МУС Украіны Арсен Авакаў.

«Лукашэнка падобна зусім звар'яцеў на сваёй уладзе і параноі вакол гэтага. Нясе поўную лухту», — напісаў міністр. Ён дадаў, што народ кожнай краіны павінен самастойна вызначаць свой лёс, без якіх-небудзь знешніх умяшанняў.

«Мы думаем пра Украіну і зычым толькі міру і росквіту Беларусі. Так што — папіце вадзіцы, спадар Лукашэнка — супакойцеся. Украінцы — сябры беларусам — не маніпулюйце, абвінавачваючы суседзяў. Пашукайце бервяно ў сваім воку», — рэзюмаваў Авакаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула