БЕЛ Ł РУС

Хасіды з нейтральнай паласы вяртаюцца ў Беларусь: яны так і не трапілі ва Украіну

18.09.2020 / 11:37

Nashaniva.com

Афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэта Антон Бычкоўскі пацвердзіў «Свабодзе», што вялікая група хасідаў на аўтобусах вяртаецца на тэрыторыю Беларусі.

У ведамстве заявілі, што 570 хасідаў праходзяць беларускі пашпартны кантроль і арганізавана садзяцца ў аўтобусы. Там не выключаюць, што да вечара 18 верасня, калі будзе адзначацца юдэйскі Новы год, нікога з паломнікаў на мяжы не застанецца.

Ці гэта іх самастойнае рашэнне або вынік таго, як нейкім чынам паспрыялі беларускія ўлады, не ўдакладняецца.

Агулам больш за 1500 чалавек спрабавалі трапіць у горад Умань, дзе пахаваныя пачынальнікі руху хасідаў. Аднак Кабінет міністраў Украіны ў мэтах барацьбы з распаўсюдам каранавіруса ўвёў абмежаванні на ўезд замежнікаў да 28 верасня.

«Сваю набожнасць яны праяўляюць шумна і весела». Хто такія хасіды і што ім трэба ва Украіне?

Украіна заклікала кіраўніцтва Беларусі перастаць ствараць дадатковае напружанне ў сувязі з хасідамі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула