БЕЛ Ł РУС

Сенатар ЗША: Я сумняваюся, што Трамп пагодзіцца на санкцыі супраць Лукашэнкі

19.09.2020 / 10:02

Nashaniva.com

Сэнатар-дэмакрат Рычард Дурбін выказаў сумневы ў тым, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падтрымае санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў, якія на гэтым тыдні прапанавала група 13 амэрыканскіх сэнатараў з абедзьвюх партый, піша Радыё Свабода.

«Беларусь — найбліжэйшы саюзьнік Расіі і Пуціна. І мы ведаем пра сымпатыі прэзыдэнта Трампа да Пуціна. Так што малаверагодна, што Трамп пагодзіцца на якія-колечы намаганьні супрацьстаяць рэжыму Лукашэнкі, з дапамогай санкцый або іншых захадаў», — сказаў Дурбін у інтэрвію «Голасу Амэрыкі».

Дурбін сказаў таксама, што падтрымлівае ўсялякія спробы ўцягнуць Аляксандра Лукашэнку ў дыялёг, хоць сумняваецца, што кіраўнік Беларусі пойдзе на такі крок.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула