Прадстаўнік Bатыкана пры ААН: Уладам Беларусі трэба праяўляць стрыманасць
asianews.it
Bатыкан чарговы раз заклікаў да мірнага і справядлівага вырашэння грамадска-палітычнай сітуацыі, якая ўзнікла ў Беларусі пасля выбараў, піша catholic.by.
Арцыбіскуп Іван Юркавіч, пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы ў ААН, які з 2001 па 2004 год быў Апостальскім нунцыем у нашай краіне, узяў удзел у спецыяльных дэбатах па сітуацыі ў Беларусі, што адбыліся ў Жэневе ў межах 45-й сесіі Рады па правах чалавека.
Арцыбіскуп Юркавіч выказаў пажаданне, каб сустрэчы і дыскусіі з удзелам грамадзянскіх і касцёльных уладаў маглі прывесці да «больш глыбокага разумення эклезіяльнай місіі Касцёла і ролі, якую ён выконвае ў спрыянні грамадскаму прымірэнню і нацыянальнай згуртаванасці».
«У пошуку мірнага вырашэння актуальнага крызісу Святы Пасад лічыць абавязковым, каб дэманстранты выказвалі свае патрабаванні мірным шляхам. Таксама неабходна, каб органы кіравання праяўлялі стрыманасць, прыслухоўваліся да голасу сваіх грамадзян, заставаліся адкрытымі да іх справядлівых памкненняў, гарантуючы поўную павагу да іх грамадзянскіх правоў і правоў чалавека», — сказаў ватыканскі дыпламат.
«Апостальская Сталіца, жадаючы мірнага і хуткага вырашэння актуальнай напружанасці, застаецца адкрытай на любыя далейшыя дыскусіі, якія могуць прынесці неабходны мір», — сказаў ён.