Міліцыя: Учора былі затрыманыя 442 чалавекі, а Марш салідарнасці сабраў 18 тысяч
Фота Надзеі Бужан
Прэс-служба МУС паведамляе, што ўчора ў 24 пратэсных акцыях па ўсёй Беларусі ўзялі ўдзел больш за 20 тысяч чалавек.
У пікавы момант у Мінску колькасць удзельнікаў склала 18 тысяч чалавек.
У Брэсце міліцыя ўжыла слёзацечны газ для спынення «супрацьпраўных дзеянняў пратэстоўцаў». Таксама быў зроблены адзін папераджальны стрэл у паветра светлашумавым патронам для стрымлівання напору мітынгоўцаў і прадухілення нападу на супрацоўнікаў праваахоўных органаў.
Усяго ўчора затрымалі 442 чалавек (з іх у Мінску — 266). Да разгляду ў судзе спраў па адміністрацыйных правапарушэннях ў месцы ўтрымання затрыманых змясцілі 330 чалавек.