БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: У нас не будзе прыватызацыі ва ўгоду шарлатанам з-за мяжы

21.09.2020 / 12:44

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, даючы згоду на прызначэнне Сяргея Нікіфаровіча генеральным дырэктарам БЕЛАЗа, піша БелТА.

Лукашэнка адзначыў, што дзяржава заўсёды будзе падтрымліваць гэта прадпрыемства, бо гэта беларускі брэнд і здабытак, як і многія іншыя заводы. Ён заявіў, што ва ўгоду «шарлатанам з-за мяжы» ў Беларусі не будуць прыватызаваць усё і ўся.

«Чаму я так стаўлюся да прадпрыемстваў? Не таму што я не разумею, што прыватная ўласнасць павінна і можа існаваць, — сказаў ён. — Мы выпрацавалі жорсткі імунітэт да несправядлівасці. Нідзе, ні ў якой краіне не было справядлівай прыватызацыі. Калі мы хочам у гэты вір акунуць нашу краіну і 10 мільёнаў насельніцтва і потым хадзіць ахаць і вохкаць, зразумеўшы, што не туды зайшлі, — гэта ўжо без мяне і, упэўнены, без вас».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула