БЕЛ Ł РУС

У Беларусі абмежавалі доступ да сайта BYSOL і інтэрнэт-рэсурсаў яшчэ двух дабрачынных фондаў

21.09.2020 / 13:53

Nashaniva.com

pixabay.com

Cёння, 21 верасня, у Беларусі абмежавалі доступ да трох сайтаў-рэсурсаў дабрачыннага фонду «Беларусь будучыні», «Дапамажы.by» і Фонду салідарнасці BYSOL. Сайты трапілі ў спіс рэсурсаў абмежаванага доступу «на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь» 21 верасня, піша TUT.by.

Спіс з такімі рэсурсамі недаступны для прагляду звычайным карыстальнікам, але даступны для інтэрнэт-правайдэраў.

Такім чынам, у «чорным спісе» цяпер знаходзяцца рэсурсы:

— belarus-future.org

— dapamazhy.by

— bysol.by

10 верасня Міністэрства юстыцыі Беларусі нагадала аб адміністрацыйнай адказнасці для арганізатараў і ўдзельнікаў незарэгістраваных фондаў у падтрымку пратэстоўцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула