БЕЛ Ł РУС

Рашэнне ЕС па санкцыях адносна ўладаў Беларусі сёння, хутчэй за ўсё, не будзе прынятае

21.09.2020 / 15:52

Nashaniva.com

Пра гэта піша ў сваім Twitter карэспандэнт Свабоды ў Брусэлі Рыкард Юзвяк:

«Здаецца, няма «зялёнага святла» для санкцый ЕС адносна Беларусі на сённяшняй нарадзе кіраўнікоў МЗС. Здаецца, Кіпр усё яшчэ блакуе рашэнне. Хутчэй за ўсё, пытанне будзе перанесенае на пасяджэнне Рады ЕС у чацвер-пятніцу».

«Выглядае, што Швецыя і Фінляндыя пакуль супраць уключэння ў санкцыйны спіс Лукашэнкі. Здаецца, Швецыя, якая будзе старшыняваць у АБСЭ ў наступным годзе, усё яшчэ хоча мець канал камунікацыі з Лукашэнкам», — мяркуе ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула