Кіпр назваў умову падтрымкі санкцый ЕС супраць Беларусі
Нікасія наклала вета на ўвядзенне абмежавальных мер ЕС супраць Беларусі. Па словах кіраўніка МЗС Кіпра, рэспубліка не пярэчыць абмежавальным мерам супраць Мінска, але настойвае, каб іх увялі і супраць Турцыі, піша Reuters.
Кіпр гатовы падтрымаць агульнае рашэнне краін Еўрасаюза па ўвядзенні санкцый супраць афіцыйных асоб Беларусі, якія маюць дачыненне да фальсіфікацыі вынікаў выбараў у рэспубліцы і гвалту супраць пратэстоўцаў.
У той жа час краіна настойвае на тым, каб ЕС увёў абмежавальныя меры і ў дачыненні да Турцыі, якая вядзе разведку газу ў спрэчных водах усходняга Міжземнамор'я.