БЕЛ Ł РУС

Балгарыя зноў абвінаваціла расійскіх дыпламатаў у шпіянажы

23.09.2020 / 18:10

Nashaniva.com

Пракуратура Балгарыі сабрала доказы разведвальнай дзейнасці на карысць Масквы двух расійскіх дыпламатаў. Пра гэта гаворыцца ў заяве ведамства.

У пракуратуры паведамілі, што двое расейцаў, якія валодаюць дыпламатычным статусам, з 2016 года збіралі сакрэтную інфармацыю аб планах мадэрнізацыі балгарскай арміі і ваеннай тэхнікі.

«У мэтах ажыццяўлення сваёй незаконнай дзейнасці гэтыя два чалавекі таксама ўсталявалі кантакты з балгарскімі грамадзянамі, якія мелі доступ да інфармацыі, якая тычыцца ваенна-прамысловага комплексу краіны», — паведамляе прэс-служба пракуратуры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула