БЕЛ Ł РУС

У Гомелі рыхтуюцца да сустрэчы Лукашэнкі і Юшчанкі — фота

4.05.2009 / 12:31

Nashaniva.com

Паводле неафіцыйнай інфрамацыі, сустрэча мае прайсці 6 траўня, напярэдадні саміта "Ўсходняга партнёрства".

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, 6 мая ў Гомелі адбудзецца сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Украіны Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Юшчанкі.

У сувязі з гэтым у абласным цэнтры разгорнуты маштабныя работы па рамонце цэнтральнай часткі горада, закрыты рух аўтатранспарту на шэрагу вуліц.

Сустрэча А.Лукашэнкі і В.Юшчанкі пройдзе напярэдадні ўстаноўчага саміта ініцыятывы «Усходняе партнёрства», які адбудзецца 7 мая ў Празе.

Беларускі кіраўнік у якасці ўдзельніка пакуль не зарэгістраваны. Ва «Усходняе партнёрства» запрошаны Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна.

БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула