БЕЛ Ł РУС

Расійскія дэсантнікі і тэхніка пасля вучэнняў пакідаюць Беларусь

25.09.2020 / 17:45

Nashaniva.com

Расійскія дэсантнікі і ваенная тэхніка пасля ўдзелу ў вучэнні «Славянскае братэрства-2020» пакідаюць тэрыторыю Беларусі, паведамілі ў Міністэрстве абароны Расіі.

Батальённа-тактычная група з Іванава самалётамі Іл-76МД ваенна-транспартнай авіяцыі Ваенна-касмічных сіл Расіі 23 верасня была перакінутая з тэрыторыі Расіі ў Беларусь, дзе выканала дэсантаванне парашутным спосабам.

У беларуска-расійскім вучэнні «Славянскае братэрства-2020», якое праходзіла з 14 па 25 верасня на тэрыторыі Беларусі, з расійскага боку бралі ўдзел больш за 900 вайскоўцаў Пскоўскага, Іванаўскага і Тульскага гвардзейскіх злучэнняў Паветрана-дэсантных войскаў, было задзейнічана каля 100 адзінак ваеннай і спецыяльнай тэхнікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула