БЕЛ Ł РУС

Азербайджан уводзіць у некаторых раёнах ваеннае становішча

27.09.2020 / 17:15

Nashaniva.com

Парламент Азербайджана прыняў рашэнне аб увядзенні ваеннага становішча ў шэрагу гарадоў і раёнаў краіны з-за абвастрэння сітуацыі ў Нагорным Карабаху. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

Рашэнне парламента павінна быць заверджана прэзідэнтам краіны Ільхамам Аліевым на працягу 48 гадзін. Абвяшчэнне каменданцкай гадзіны ускладаецца на МУС краіны.

Раней аб падобным кроку абвясціла Арменія.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула