БЕЛ Ł РУС

У Капыльскім раёне лоб у лоб сутыкнуліся два аўтамабілі: загінулі абодва кіроўцы

28.09.2020 / 9:10

Nashaniva.com

Прэс-служба МУС

Здарэнне адбылося ў нядзелю ў 16:30, паведамляе прэс-служба МУС.

36-гадовы жыхар Брэста за рулём «Мітсубісі» не справіўся з кіраваннем. Мужчына выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з «Аўдзі», якой кіраваў мясцовы 38-гадовы мужчына.

Загінулі абодва кіроўцы і пасажыр «Аўдзі». Яшчэ двое пасажыраў абодвух аўто з траўмамі дастаўлены ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула