БЕЛ Ł РУС

Макрон: Мы не прызнаём Аляксандра Лукашэнку як прэзідэнта Беларусі

29.09.2020 / 08:31

Nashaniva.com

Andrius Ufartas, Delfi

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў 28 верасня ў Літве, што Францыя не прызнае́ Аляксандра Лукашэнку прэзідэнтам Беларусі, піша «Свабода».

«Наша пазіцыя вельмі выразная ад пачатку: мы не прызнаём Аляксандра Лукашэнку ў якасці прэзідэнта Беларусі», — цытуе ягоныя словы Baltic News Service.

Таксама Эманюэль Макрон заявіў у панядзелак, што падтрымае санкцыі ў дачыненні да Беларусі.

Раніцай 29 верасня мае адбыцца сустрэча Макрона са Святланай Ціханоўскай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула