БЕЛ Ł РУС

Reuters даведаўся пра ўмовы ЗША для ўвядзення санкцый супраць Лукашэнкі

1.10.2020 / 07:36

Nashaniva.com

У Белым доме хочуць, каб спачатку санкцыі ўхвалілі краіны Еўрасаюза. Крыніцы Reuters у Вашынгтоне паведамляюць, што амерыканскі пакет мер супраць беларускіх чыноўнікаў ужо гатовы, піша РБК.

Вашынгтон пакуль устрымаецца ад санкцый і не стане далучацца да абмежаванняў, раней уведзеных Вялікабрытаніяй і Канадай. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на чатыры крыніцы.

У аўторак Лондан і Атава забаранілі ўезд і замарозілі актывы Аляксандра Лукашэнкі, ягонага старэйшага сына Віктара і яшчэ шасцярых высокапастаўленых чыноўнікаў.

Як піша Reuters, ЗША пакуль не будуць далучацца да санкцый, бо ў Белым доме разлічваюць на кансэнсус паміж краінамі еўразоны на пасяджэнні Еўрапейскай Рады на гэтым тыдні. Раней Кіпр заблакаваў еўрапейскія санкцыі супраць Мінска.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула