БЕЛ Ł РУС

З магілёўскага ізалятара выйшаў пасля 7 сутак арышту журналіст Зміцер Салаўёў

1.10.2020 / 08:36

Nashaniva.com

БАЖ

З магілёўскага ізалятара часовага ўтрымання пасля адбыцця 7 сутак адміністрацыйнага арышту выйшаў на волю галоўны рэдактар інтэрнэт-партала «Магілёўскі рэгіён» Зміцер Салаўёў, піша БАЖ.

Па словах Салаўёва, журналісты «Магілёўскага рэгіёна» знаходзяцца пад пільнай увагай з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў і мясцовых уладаў ужо на працягу некалькіх месяцаў. Першыя арышты журналістаў інфармацыйнага партала адбыліся сёлета яшчэ ў маі, і з таго часу ціск толькі ўзрастаў.

Цяпер пад пагрозай арышту знаходзяцца адразу некалькі журналістаў 6tv.by, Уладзіміра Лапцэвіча «пасадзілі» на 13 сутак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула