БЕЛ Ł РУС

Затрымлівалі і адпусцілі супрацоўніцу «Народнай волі» Настассю Шаркевіч

1.10.2020 / 09:50

Nashaniva.com

абноўлена

Фота з фэйсбука Анастасіі Шаркевіч

Анастасія Шаркевіч перастала выходзіць на сувязь раніцай.

У чаце яна паспела напісаць, што ў яе дзверы грукае міліцыя з вобшукам у межах крымінальнай справы, але якой канкрэтна — невядома.

Цяпер Анастасія знаходзіцца ў Фрунзенскім РУУС Мінска. Пакуль не вядома, што паслужыла прычынай такіх дзеянняў сілавікоў. Аднак у яе канфіскавалі ноўтбук, піша БАЖ.

Да прыходу ў «Народную волю» пасля прэзідэнцкіх выбараў яна працавала ў Белтэлерадыёкампаніі, на СТБ і тэлеканале «Мір».

Пасля 13:00 Анастасію адпусцілі з Фрунзенскага РУУС.

Ператрус у кватэры і затрыманне былі ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула